18 красавіка 2024 г. Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі навучэнцы 8 класа гімназіі №5 г.Віцебска

На тэматычным уроку, прымеркаваным да Дня Перамогі і 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, дзеці даведаліся аб працы архівістаў па зборы дакументаў у вызваленых гарадах, месцах захоўвання дакументаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны і паглядзелі дакументальны фільм «Вызваленне», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

Мерапрыемства праведзена ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе».

На фота: Навучэнцы гімназіі №5 г.Віцебска падчас занятку ў архіве.