Правядзенне ўрокаў для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №23 імя Ф. П. Гудзея г.Гродна» і ДУА «Гімназія №7 імя В.Т.Калакольнікава г.Гродна» у рамках акцыі «Архівы-школе»ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»

12 і 13 лютага 2026 года ў рамках акцыі «Архівы − школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №23 імя Ф.П.Гудзея г.Гродна» і ДУА «Гімназія №7 імя Калакольнікава г.Гродна» былі праведзены 2 урока на тэму «Трагедыя мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

Супрацоўнікі архіва прадэманстравалі навучэнцам дакументальныя матэрыялы, якія ілюструюць злачынную дзейнасць акупацыйных уладаў: карткі ваеннапалонных, якія знаходзіліся ў нямецкіх лагерах, пасведчанні вязняў гета, працоўныя пасведчанні грамадзян, адпраўленых на прымусовую працу ў Германію. Таксама ўвазе школьнікаў былі прадстаўлены выставы дакументаў, прысвечаныя падзеям і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, якія экспануюцца ў чытальнай зале архіва.

У аддзеле аблічбоўвання і рэстаўрацыі дакументаў навучэнцы паназіралі за працэсам аднаўлення папяровых носьбітаў інфармацыі. Завяршыліся ўрокі агляднымі экскурсіямі па архівасховішчы, падчас якіх школьнікам распавялі пра ўмовы і асаблівасці захоўвання дакументаў.

 

1. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №23 імя Ф.П.Гудзея г.Гродна» знаёмяцца з дакументамі архіва
2. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №23 імя Ф» П.Гудзея г.Гродна» падчас наведвання аддзела аблічбоўвання і рэстаўрацыі дакументаў
3. Навучэнцы ДУА «Гімназія №7 імя В.Т.Калакольнікава г.Гродна» падчас наведвання аддзела аблічбоўвання і рэстаўрацыі дакументаў
4. Навучэнцы ДУА «Гімназія №7 імя В.Т.Калакольнікава г.Гродна» падчас наведвання архівасховішча