Аб дэманстрацыі Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі ў г.Гродна дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» для навучэнцаў 6,8 класаў ДУА «СШ №42 г.Гродна», ДУА «Гімназія №6 г.Гродна»

5 мая 2025 года супрацоўнікамі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна была арганізавана дэманстрацыя дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў з удзелам Дэпартамента па архівах і справаводству, для навучэнцаў 6,8 класаў ДУА «СШ №42 г.Гродна», ДУА «Гімназія №6». Перад пачаткам паказу фільма перад аўдыторыяй гледачоў выступіла супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Д.У.Лісянская.

 

1. Выступленне супрацоўніка аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Д.У.Лісянскай перад навучэнцамі ДУА «СШ №42 г.Гродна».
2. Пад час прагляда фільма.
3. Выступленне супрацоўніка аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Д.У.Лісянскай перад навучэнцамі ДУА «Гімназіі №6 г.Гродна».