Кіналекторый у Рэчыцкім агракаледжы

У рамках акцыі «Архівы-школе» ў інтэрнаце № 3 Рэчыцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа быў праведзены кіналекторый. Архівісты Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы інфармавалі навучэнцаў аб падзеях, якія адбыліся ў Брэсцкай крэпасці ў чэрвені-ліпені 1941 года. Затым адбыўся паказ дакументальнага фільма «Крэпасць-герой», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў на аснове матэрыялаў кінахронікі, якія захоўваюцца ў ім. Фільм змястоўвае весткі аб абароне Брэсцкай крэпасці, аб адкрыцці мемарыяла «Брэсцкая крэпасць-герой» і адлюстроўвае мужнасць і гераізм абаронцаў цытадэлі, якія да канца выканалі свой воінскі абавязак у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

 

1. Археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі ЗДАРэч С.А.Жарносенка расказвае навучэнцам аб абароне Брэсцкай крэпасці
2-3. У час паказа фільма «Крэпасць-герой»