У ДАГАГВ прайшло тэматычнае мерапрыемства «Яны змагаліся за Гомель»
19 лістапада 2024 года, напярэдадні Дня вызвалення горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» правялі для навучэнцаў установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж» тэматычнае мерапрыемства «Яны змагаліся за Гомель».
Галоўнай тэмай мерапрыемства сталі пытанні вывучэння гісторыі вызвалення Гомеля ў архіўных дакументах. Хлопцы вывучылі асабістыя справы ўдзельнікаў Гомельскага палка народнага апалчэння, успаміны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія ўдзельнічалі ў абароне Гомеля, а таксама асабістыя справы Герояў Савецкага Саюза.
Акрамя гэтага навучэнцы былі азнаёмленыя з архіўнымі дакументамі аб генацыдзе мірнага насельніцтва на тэрыторыі Гомельскай вобласці і дакументамі з фондаў асабістага паходжання ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
У завяршэнні мерапрыемства архівісты адказалі на шматлікія пытанні навучэнцаў і правялі аглядную экскурсію па архівасховішчу.
![]() |
Навучэнцы ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж» падчас правядзення мерапрыемства |