Аб удзеле Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у агульнарэспубліканскім суботніку

25 кастрычніка 2025 года адбыўся агульнарэспубліканскі суботнік. Ён працягнуў сабой слаўны гістарычны летапіс стварэння, які сыходзіць каранямі ў далёкае мінулае і прадвызначыў шмат у чым сённяшняе мірнае і камфортнае жыццё беларусаў.

Падобныя ініцыятывы – выдатная магчымасць і для згуртавання калектыву, і для эфектыўнага правядзення часу ў суботу.

У Год добраўпарадкавання асноўны акцэнт кастрычніцкага суботніка ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь быў зроблены на ўборку і добраўпарадкаванні працоўных месцаў і памяшканняў, а таксама на добраўпарадкаванне памятных мясцін.

Перад пачаткам суботніка адбыўся ўрачысты мітынг, на якім выступіла кіраўніцтва архіва. Дырэктар архіва А.К.Дзямянюк расказаў аб традыцыях правядзення суботнікаў у нашай рэспубліцы і адзначыў важнасць і значнасць гэтых мерапрыемстваў.

Для работнікаў архіва была прадстаўлена другая дакументальная выстаўка з цыкла праектаў, прысвечаных Году добраўпарадкавання – «Добраўпарадкаванне краіны праз прызму часу (пасляваенны перыяд)».

Частка работнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ) прыняла ўдзел у добраўпарадкаванні магіл былога дырэктара архіва і ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны А.М.Карпачова і кіраўніка архіўнай галіны Беларусі У.І.Адамушкі.

Ідэалагічны актыў НАРБ прыняў удзел у суботніку на тэрыторыі сацыяльна-педагагічнага цэнтра з прытулкам Першамайскага раёна, а таксама ва ўборцы тэрыторыі ў Парку перамогі.

Работнікі НАРБ таксама прынялі ўдзел у суботніку Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Асноўная частка калектыву архіва працавала ў будынках па праспекце Незалежнасці, 116, на вул. Макаёнка, 12 к.1 і па вул. Казлова, 26. Работнікі архіва навялі парадак на працоўных месцах, у архівасховішчах і ў іншых памяшканнях.

На працягу працоўнага дня для архівістаў было арганізавана музычнае суправаджэнне мерапрыемства, і чаяванне – пасля яго завяршэння.

 

1. Работнікі НАРБ на суботніку ў сацыяльна-педагагічным цэнтры з прытулкам Першамайскага раёна
2. Работніку НАРБ на суботніку на магіле былога дырэктара архіва, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны А.М.Карпачова
3. Работніку НАРБ на суботніку на магіле былога дырэктара архіва, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны А.М.Карпачова
4. Намеснік дырэктара НАРБ С.У.Кулінок на суботніку на магіле былога Дырэктара дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У.І.Адамушка
5. Уборка тэрыторыі ў Папцы Перамогі
6-12. Работнікі НАРБ у час суботніка ў будынках па праспекце Незалежнасці, 116, па вул. Макаёнка, 12 к.1 і па вул. Казлова, 26