Аб правядзенні кіналекторыя ўстановай «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

18 красавіка 2024 г.у кінатэатры «Радзіма» ў г.Магілёве ў рамках праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі» адбыўся кіналекторый для навучэнцаў дзяржаўных устаноў адукацыі «Сярэдняя школа №40 г.Магілёва» і студэнтаў УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій». У ходзе яго быў паказаны дакументальны фільм «Вызваленне і адраджэнне Магілёўшчыны», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (г. Дзяржынск).

Перад пачаткам сеанса загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі, выкарыстання дакументаў і камплектавання НАФ установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» Шэўчык Таццяна выступіла перад гледачамі з прэзентацыяй архіўных дакументаў, якія датычацца вызвалення г.Магілёва, а таксама расказала пра праект «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі», які ажыццяўляецца ў выкананне Плана падрыхтоўкі і правядзення святочных мерапрыемстваў да 80-годдзя вызвалення Беларусі, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 2023 года №316.

 

1. Выступленне супрацоўніка архіва Т.В.Шэўчык
2. Дэманстрацыя віртуальнай выстаўкі па тэме «Вызваленне г.Магілёва»
3. Прагляд фільма