Акцыя «Архівы-школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»
Першыя летнія дні ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» выдаліся насычанымі і плённымі. У першы тыдзень лета архіў наведалі навучэнцы 1-7-х класаў сярэдніх школ горада Ліды № 8, 10, 11, 14, 17, якія наведваюць Летнія школьныя лагеры. Для навучэнцаў былі праведзены ўрокі на тэму: «Знаёмства з архіўных справай», арганізаваны аглядныя экскурсіі па архіве з наведваннем выстаў.
Таксама супрацоўнікамі архіва былі праведзены майстар-класы па тэме: «Я вучуся пісаць пяром». Архівісты расказалі школьнікам аб дзяржаўных архіўных установах нашай краіны і аб тым, чым яны займаюцца, пазнаёмілі з гісторыяй занальнага дзяржархіва ў г.Лідзе і яго асноўнымі напрамкамі дзейнасці. Школьнікі з карысцю правялі час і змаглі паспрабаваць сябе ў ролі архівістаў.
Таксама навучэнцы школ горада Ліды паглядзелі дакументальныя фільмы, падрыхтаваныя Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-3. Навучэнцы горада Ліды падчас правядзення мерапрыемстваў |


