Дзень маладога спецыяліста ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»

27.08.2025 ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» быў праведзены Дзень маладога спецыяліста. У гэты дзень архіў наведалі навучэнцы 10 класа ваенна-патрыятычнай накіраванасці ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Ліды». З прывітальным словам да прысутных звярнуліся загадчыкі аддзеламі А.В.Іванч і Г.Ю.Лаўрукевіч, якія адзначылі важнасць і значнасць прафесіі архівіста. Навучэнцам расказалі пра гісторыю станаўлення і развіцця архіўнай справы ў краіне, аб асноўных напрамках дзейнасці архіваў, а таксама аб архівістах, якія ўнеслі значны ўклад у захаванне дакументальнай спадчыны рэгіёна. Падчас мерапрыемства завязаўся дыялог паміж архівістамі і школьнікамі, дзякуючы якому ў навучэнцаў сфармаваўся погляд на працу архівіста. Пастаўленая мэта мерапрыемства – зразумець важнасць і значнасць прафесіі архівіста – была дасягнута.

Таксама для дзяцей была арганізавана аглядная экскурсія па архіве з наведваннем выстаў.

У рамках праекта «Адкрыты кінаархіў» дзецям прадэманстравалі фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».

 

Падчас правядзення Дня маладога спецыяліста.