Дакументальны фільм «Крэпасць – герой» на экране Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ефрасінні Полацкай
12 мая 2026 года ў канцэртнай зале Полацкага калегіума адбыўся паказ дакументальнага фільма «Крэпасць – герой», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве. Прагляд арганізаваны для студэнтаў 1 курса гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ефрасінні Полацкай.
Супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Полацку расказалі пра значэнне подзвігу абаронцаў Брэсцкай крэпасці ў кантэксце гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і падкрэслілі каштоўнасць візуальных матэрыялаў для захавання гістарычнай памяці.
![]() |
| 1. Паказ дакументальнага фільма «Крэпасць – герой» у Полацкім дзяржаўным ўніверсітэте імя Ефрасінні Полацкай. |
![]() |
| 2. Студэнты 1 курса гуманітарнага факультэта падчас прагляду фільма «Крэпасць – герой». |
![]() |
| 3. Студэнты 1 курса гуманітарнага факультэта падчас прагляду фільма «Крэпасць – герой». |


