Аб рэалізацыі рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі
25-28 сакавіка 2025 года ў рамках акцыі «Архівы-Школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі адбыліся экскурсіі для дзвюх груп студэнтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (БНТУ) і для навучэнцаў 8 і 10 класаў ДУА «Гімназія №25 ім. Рымы Шаршнёвай г.Мінска».
Падчас экскурсіі хлопцы і дзяўчаты пазнаёміліся з гісторыяй архіва, будынкам, які ён займае, а таксама структурай і асноўнымі напрамкамі яго дзейнасці.
Вялікую цікавасць выклікала арганізацыя работы архівасховішчаў, дзе студэнты даведаліся аб правілах размяшчэння дакументаў, парадку выдачы і ўліку спраў, аб мерах па забеспячэнні захаванасці архіўных матэрыялаў.
У чытальнай зале архіва студэнты і навучэнцы азнаёміліся з праектнай дакументацыяй, фатаграфіямі г.Мінска, якія ілюструюць аднаўленне горада пасля Вялікай Айчыннай вайны, а таксама з выставай дакументаў, прысвечанай працэсу стварэння помніка на плошчы Перамогі.
![]() |
1. Студэнты БНТУ ў архівасховішчы |
![]() |
2. Студэнты БНТУ у чытальнай зале архіва |
![]() |
3. Вучні 8 класа гімназіі №25 г.Мінска падчас экскурсіі |
![]() |
4. Вучні 8 класа гімназіі №25 г.Мінска |
![]() |
5. Вучні 10 класа гімназіі №25 г.Мінска ў архівасховішчы |
![]() |
6. Вучні 10 класа гімназіі №25 г.Мінска падчас экскурсіі |
![]() |
7. Вучні 10 класа гімназіі №25 г.Мінска ў чытальнай зале архіва |