Установай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» арганізаваны кіналекторыі на базе ДУА «Гімназія №1 г.Навагрудка»

У рамках праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» і рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» на базе гімназіі № 1 г. Навагрудка адбыліся кіналекторыі для выхаванцаў летніх аздараўленчых лагераў сярэдняй школы № 7 і гімназіі № 1 г. Навагрудка.

Падчас сустрэч арганізаваны прагляды фільма-кінахронікі «Вызваленне», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Школьнікі пазнаёміліся не толькі з гісторыяй вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, але і горада Навагрудка ў прыватнасці, баявымі дзеяннямі, якія праходзілі падчас Беластоцкай наступальнай аперацыі і героямі-вызваліцелямі.

 

1. Паказ кінахронікі «Вызваленне» выхаванцам летняга аздараўленчага лагера «Эрудыт» гімназіі № 1 г.Навагрудка.
2. Паказ кінахронікі «Вызваленне» выхаванцам летняга аздараўленчага лагера «Турысты» сярэдняй школы № 7 г.Навагрудка.