Аб наведванні Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці вучнямі летняга лагера школы №16 г.Брэста
2 і 4 чэрвеня 2026 года Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі дзве групы вучняў 6-8-х класаў летняга лагера ДУА «Сярэдняя школа №16 г.Брэста імя Героя Савецкага Саюза А.М.Карасёва».
Школьнікам расказалі пра архіўныя дакументы перыяду Вялікай Айчыннай вайны і паказалі фільм «Крэпасць-герой», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Таксама дзеці паўдзельнічалі ў віктарыне «Як добра ты ведаеш гісторыю Брэста?», наведалі архівасховішча і лабараторыю па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў.
![]() |
| 1. Падчас прагляду фільма |
![]() |
| 2. Вучні адказваюць на пытанні віктарыны «Як добра ты ведаеш гісторыю Брэста?» |
![]() |
| 3. У лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі дакументаў |


