Аб правядзенні інфармацыйных гадзін з навучэнцамі 10 класа ДУА «Сярэдняя школа №21 г.Оршы» на базе ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы»

24 студзеня 2025 года, у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы школе», з навучэнцамі 10 «Б» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №21 г.Оршы», вядучым архівістам аддзела выкарыстання дакументаў Дзяржархіва ў г.Оршы Градоўка Юліяй Іванаўнай, праведзены інфармацыйныя гадзіны па тэмах: «Беларусь якая развіваецца. Беларусь адзіная», «Саюзнае будаўніцтва і брацкія адносіны Беларусі і Расіі», прымеркаваныя да 30-годдзя існавання інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама святкавання 25-годдзя падпісання Дагавора паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь «Аб стварэнні Саюзнай дзяржавы».

Змест праведзенага мерапрыемства быў накіраваны на ўсебаковае азнаямленне вучняў з асноўнымі дасягненнямі Рэспублікі Беларусь за гады незалежнасці ў розных сферах – прамысловасці, сельскай гаспадарцы, навуцы, адукацыі, медыцыне, культуры і спорце, асваенні космасу, архіўнай дзейнасці, а таксама на фарміраванне ў моладзі ўяўленняў. аб гісторыі стварэння Саюзнай дзяржавы, каштоўнасці дружбы паміж народамі Беларусі і Расіі.

Інтэрактыўныя слайды, якія дэманструюць ключавыя этапы развіцця Рэспублікі Беларусь, прыцягнулі ўвагу прысутных і стварылі магчымасць для глыбокага аналізу гістарычных працэсаў.

Пасля заканчэння мерапрыемства, для навучэнцаў была праведзена экскурсія па стэндавых выставах, якія экспануюцца ў архіве.