Урок патрыятычнага выхавання «Размова пра вайну»

26 сакавіка 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і плана мерапрыемстваў да 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Занальным дзяржаўным архіве ў г.Полацку для навучэнцаў Полацкага дзяржаўнага ляснога каледжа праведзены ўрок патрыятычнага выхавання «Размова пра вайну».

Загадчык ддзелам выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзічкевіч М.М. расказала навучэнцам аб дакументах перыяду Вялікай Айчыннай вайны і месцах іх захоўвання, пазнаёміла з дзейнасцю Полацкай абласной камісіі садзейнічання ў рабоце надзвычайнай Дзяржаўнай камісіі па расследаванні і ўстанаўленні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў.

Успомнілі пра злачынствы ненавіснікаў на нашай зямлі: трагедыю Хатыні і месца найбуйнейшага на тэрыторыі Беларусі масавага знішчэння людзей

У канцы ўрока для прысутных прадэманстраваны відэа-ролікі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў: «Хатынь наш боль», «Дым і попел Трасцянца».