Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна тэматычнай экскурсіі «Палітыка генацыду ў г.Гродна ў 1941-1944 гадах» для навучэнцаў 8 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа №36 г.Гродна»
11 снежня 2025 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» была праведзена тэматычная экскурсія «Палітыка генацыду ў г.Гродна» для навучэнцаў 8 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа №36 г.Гродна». Навучэнцы ўбачылі прэзентацыю аб гета №№1, 2, якія былі створаны на тэрыторыі г.Гродна для яўрэйскага насельніцтва, а таксама аб шталагу №324 для савецкіх ваеннапалонных на тэрыторыі сучаснага мікрараёна Фолюш. Напрыканцы наведвальнікам былі прадстаўлены метрычныя кнігі аб смерці з запісамі, якія пацвярджаюць факты генацыду на тэрыторыі Гродзеншчыны.
На фота: Навучэнцы пад час экскурсіі.
![]() |
