Гісторыя гарадской геральдыкі: Занальны дзяржархіў у Маладзечне прэзентуе трэці выпуск медыяпраекта «Архіўны веснік»

Занальны дзяржархіў у г.Маладзечна рады прадставіць чарговы выпуск медыяпраекта «Архіўны веснік», падрыхтаваны ў рамках рэалізацыі рэспубліканскага праекта «Архівы-школе».

25 гадоў таму (21 снежня 1999 года) у Маладзечне з’явілася свая абаронца. Напярэдадні Калядаў новы герб горада набыў аблічча Божай Маці. Гэты гістарычны факт вельмі зацікавіў юных архівістаў, і яны вырашылі пагрузіцца ў захапляльнае мінулае геральдыкі роднага горада.

Выпуск №3 даступны па спасылцы (у наладах не забудзьцеся абраць HD-якасць). Прыемнага прагляду!