Аб правядзенні шостага архіўнага ўрока ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекту «Юны архівіст» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна

28 лютага 2025 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекту «Юны архівіст» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна з мэтай азнакамлення з гістарычнай спадчынай нашай краіны быў праведзены шосты архіўны ўрок «Горад Гродна ў архіўных дакументах» для навучэнцаў 10 «А» класа прававой накіраванасці «Юны пракурор» ДУА «Сярэдняя школа №28 ім.В.Д.Сакалоўскага г.Гродна». Заняткі праводзіліся ў форме мультымедыйнага ўрока з элементамі квэста. На прыкладзе архіўных дакументаў за 1914 год навучэнцы пазнаёміліся са старымі кінатэатрамі г.Гродна.

На фота: Навучэнцы пад час архіўнага ўрока.