6 сакавіка 2026 года ў рамках Года беларускай жанчыны, а таксама ў гонар Міжнароднага жаночага дня ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці адкрылася выстава «Ты мора дзіўных сноў, і гукаў, і агнёў!»

Матэрыялы, прадстаўленыя на выставе, дэманструюць гісторыю развіцця Міжнароднага жаночага дня, падымаюць важнасць жаночага пытання. Дакументы адлюстроўваюць жыццё жанчын-працаўнікоў, жанчын-маці і жанчын-гераінь, іх неацэнны ўклад у развіццё і будаўніцтва краіны, а таксама закранаюць пытанні аховы мацярынства і дзяцінства.

 

1-2. Стэндавая выстава «Ты мора дзіўных сноў, і гукаў, і агнёў!» у чытальнай зале дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці
3. Наведванне выставы супрацоўнікамі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці