«Архівы-школе»: экскурсія для студэнтаў-гісторыкаў установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова»

У рамках акцыі «Архівы-школе», Года Якасці 4 сакавіка 2024 года ўстанову «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» наведалі студэнты 2 курса спецыяльнасці «Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны» гісторыка-філалагічнага факультэта УА «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова».

У чытальнай зале супрацоўнікі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі пазнаёмілі навучэнцаў з гісторыяй архіўнай справы Магілёўшчыны, асаблівасцямі працы архівістаў. Для навучэнцаў былі прадстаўлены дакументы, прысвечаныя гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, генацыду беларускага народа ў гады вайны.

Студэнтам быў прадэманстраваны фільм «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама была праведзена гутарка на тэму «Вызваленне г. Магілёва ў 1944 годзе».

Навучэнцы наведалі лабараторыю па аблічбоўцы дакументаў і архівасховішчы, дзе рабятам быў наглядна прадэманстраваны працэс лічбавай апрацоўкі дакументаў і ўмовы захоўвання дакументаў у архівасховішчах.