Дзяржархіў Віцебскай вобласці працягвае праводзіць серыю мерапрыемстве, прысвечаных Дню народнага адзінства з паказам фільма «Уз’яднанне», падрыхтаванага БДАКФФД

18 верасня ў Віцебскім філіяле ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі» адбылася дыялогавая пляцоўка «Дзень народнага адзінства як сімвал кансалідацыі беларускага народа».

Навучэнцы сустрэліся з цікавымі гасцямі.

Дзяржархіў Віцебскай вобласці быў прадстаўлены намеснікам дырэктара Таццянай Уладзіміраўнай Буевіч, якая пазнаёміла навучэнцаў з архіўнымі дакументамі і матэрыяламі відэахронікі па тэме ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР, адказала на пытанні навучэнцаў.

Віктар Іванавіч Карлаў, старшыня Чыгуначнай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», падзяліўся ўражаннямі аб рэспубліканскім мерапрыемстве, якое прайшло 17 верасня ў Мінск-Арэне. Ён зрабіў акцэнт на важнасці Дзяржаўнага свята, якое адзначаецца ў нашай краіне для цяперашняга і будучых пакаленняў беларусаў, аб неабходнасці адказнага стаўлення моладзі да вучобы і працы.

 

1. Выступае намеснік дырэктара Таццяны Буевіч.
2. У час мерапрыемства ў Віцебскім філіяле ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі»;
3. Вучні ў час дыялога з Віктарам Іванавічам Карлавым, старшынёй Чыгуначнай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь»;
4. Каля міні-выставы архіўных дакументаў з фондаў Дзяржархіва Віцебскай вобласці аб гісторыі ўваходжання заходніх раёнаў у склад БССР у 1939 – 1940 гг.