Экскурсія для навучэнцаў сярэдняй школы № 11 г.Рэчыцы па Рэчыцкаму дзяржархіву

23 чэрвеня 2026 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» адбылася сустрэча супрацоўнікаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы з навучэнцамі сярэдняй школы № 11 г.Рэчыцы, якія наведваюць лагер працы і адпачынку «Юны патрыёт». Для рабят была праведзена займальная экскурсія па архіву, у час якой яны слухалі інфармацыю аб гісторыі і дасягненнях архіва, праглядвалі найбольш цікавыя архіўныя дакументы і пазнавалі працу архівістаў знутры. Таксама ўвазе школьнікаў былі прадстаўлены зборнік архіўных дакументаў і стацыянарная выстаўка дакументаў, падрыхтаваныя ЗДАРэч да 40-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Завяршылася сустрэча паказам дакументальнага фільма БДАКФФД «Крэпасць-герой», якой адлюстроўвае баі ў Брэсцкай крэпасці ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны, мужнасць і гераізм яе абаронцаў.

 

1-3. Навучэнцы СШ № 11 г.Рэчыцы знаёмяцца з архіўнымі дакументамі і літаратурай з навукова-даведачнай бібліятэкі ЗДАРэч
4-5. У час паказу фільма «Крэпасць-герой»