Архівы – школе»: лекцыя ў Рэчыцкім агракаледжы

13 лістапада 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» і напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і пераапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплекса (17 лістапада) Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы правёў лекцыю па тэме «Чалавек і зямля» ў Рэчыцкім дзяржаўным аграрным каледжы. З вялікай цікавасцю навучэнцы слухалі біяграфію і знаёміліся з дакументамі фондаўтваральніка архіва – заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Аляксандравіча Канякіна, які скончыў агракаледж (у той час – зааветтэхнікум), а ў Рэчыцкім раёне ўзначальваў калгасы «Новы пуць-агра» і «Савецкая Беларусь». Дзякуючы свайму ўкладу ў развіццё і дасягенне высокіх паказчыкаў ва ўказаных гаспадарках, уважлівасці і працавітасці А.А.Канякін з’яўляецца дастойным прыкладам для маладых работнікаў сяла.

Навучэнцы Рэчыцкага агракаледжа знаёмяцца з архіўнымі дакументамі і навукова-даведачнай літаратурай аб А.А.Канякіне

Вядучы археограф аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў ЗДА ў г. Рэчыцы С.А.Жарносенка і навучэнцы Рэчыцкага агракаледжа