Пагружэнне ў архівы: ад тэорыі да практыкі

У рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» для членаў Гісторыка-патрыятычнага клуба «Памяці вартыя…», які дзейнічае на базе ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа №14 імя М.С.Грыневіча г.Полацка», былі праведзены комплексныя архіўныя заняткі «Асновы працы з архіўнымі дакументамі». Мэта занятку: узброіць маладое пакаленне не толькі тэарэтычнымі ведамі, але і практычнымі навыкамі, неабходнымі для ўпэўненай навігацыі ў свеце архіўных матэрыялаў.

На фота: Члены Гісторыка-патрыятычнага клуба «Памяці вартыя..». ва Установе «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку», люты 2026.