Рэспубліканская акцыя «Архівы-школе» ў БДАМЛМ

5 снежня 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі (далей — БДАМЛМ) адбылася акцыя «Архівы-школе», у рамках якой праведзены навучальны семінар-практыкум на тэму: «Арганізацыя работы з фондамі асабістага паходжання» для студэнтаў 4 курса спецыяльнасці «гісторыка-архівазнаўства» гістарычнага факультэта БДУ.

Падчас яго правядзення студэнты азнаёміліся з методыкай работы БДАМЛМ па збіранні, захоўванні і выкарыстанні дакументаў асабістага паходжання. Дырэктар архіва-музея А.А.Макаранка асаблівую ўвагу надала пытанням камплектавання БДАМЛМ дакументамі асабістага паходжання, стварэнню навукова-даведачнага апарата да іх. Вядучы архівіст Г.Б.Багамолава распавяла пра спецыфіку правядзення навукова-тэхнічнай апрацоўкі такіх дакументаў. Вядучы архівіст Л.Ю.Студзінская асвяціла пытанні па вядзенні ўліку і забеспячэнню захаванасці дакументаў асабістага паходжання, прадэманстравала справы фондаў, карткі фондаў, патлумачыла адрозненні паміж здатачнымі вопісамі, расцэнкавымі вопісамі і вопісамі спраў асабістага паходжання.

На прыкладзе выстаў, прысвечаных 100-годдзю В.Быкава і 125-годдзю М.Лынькова, вядучы архівіст Т.В.Кекелева азнаёміла студэнтаў з арганізацыяй работы па выкарыстанні дакументаў у БДАМЛМ, правіламі працы чытальнай залы архіва-музея. Атрыманыя звесткі дазволяць будучым маладым архівістам сфармаваць практычныя навыкі працы з фондамі асабістага паходжання.

 

1. Т.В.Кекелева са студэнтамі 4 курса спецыяльнасці «гісторыка-архівазнаўства» гістарычнага факультэта БДУ падчас правядзення семінара-практыкума
2. Г.Б.Багамолава і студэнты 4 курса спецыяльнасці «гісторыка-архівазнаўства» гістарычнага факультэта БДУ падчас правядзення семінара-практыкума