Занальны дзяржаўны архіў у г.Кобрыне прадстаўляе віртуальную выставу «Сэрца, якое б’ецца ва ўнісон з прыродай», падрыхтаваную ў рамках віртуальнага праекта «Беларускія жанчыны – яркія лёсы»

У рамках віртуальнага праекта «Беларускія жанчыны – яркія лёсы» супрацоўнікамі аддзела забеспячэння захаванасці, уліку, навукова-даведачнага апарата, выкарыстання і публікацыі дакументаў занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне была падрыхтавана віртуальная выстава архіўных дакументаў аб экс-кіраўніку дзяржаўнай установы адукацыі «Кобрынскі раённы цэнтр экалогіі, турызму і краязнаўства», экс-старшыні Кобрынскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Ліліі Аляксандраўне Страчук. Дакументы, прадстаўленыя на выставе, уваходзяць у калекцыю асабістага паходжання.

Экспазіцыя выставы прысвечана дасягненням Л.А.Страчук і ўключае ў сябе калекцыю яе ўзнагарод. Тут прадстаўлены ганаровыя граматы, падзячныя лісты, дыпломы і сертыфікаты, якія сведчаць аб прызнанні яе заслуг.Асаблівае месца займаюць групавыя фотаздымкі, якія адлюстровываюць яе актыўную дзейнасць у жаночым руху.