Аб правядзенні супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы тэматычнай інфармацыйнай гадзіны «Чарнобыльская трагедыя ў дакументах архіва»
24 красавіка 2025 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе», у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №2 г.Оршы імя Б.Л.Хігрына» з навучэнцамі 5-6-х класаў, супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы», праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму: «Чарнобыльская трагедыя ў дакументах архіва».
Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС была самай разбуральнай за ўсю гісторыю атамнай энергетыкі. Згодна з Міжнароднай шкалой ядзерных падзей, чарнобыльскай катастрофе прысвоены сёмы, самы высокі ўзровень нанесеных страт. Радыёактыўнаму забруджванню падвергліся больш за 200 тысяч квадратных кіламетраў, з іх 70% – на тэрыторыі Украіны, Беларусі і Расіі. У выніку аварыі на 4-ым энергаблоку Чарнобыльскай АЭС радыеактыўнаму забруджванню ў большай ці меншай ступені падвергліся шырокія тэрыторыі пяці абласцей Беларусі, у якіх было размешчана 27 гарадоў і 2697 населеных пунктаў, дзе пражывала больш за 2 млн. чалавек. Тэрыторыя паражэння склала 45,52 тысяч кіламетраў. Да катэгорыі пацярпелых было аднесена больш за 20% тэрыторыі нашай рэспублікі. 115 тысяч чалавек былі вымушаны эвакуіравацца з 30-кіламетровай зоны адчужэння ЧАЭС.
Важна памятаць пра жахлівую трагедыю таго часу, пра подзвіг людзей, якія праявілі смеласць і адвагу пры ліквідацыі наступстваў аварыі.