Акцыя «Архівы – школе» ў БДАМЛМ

13 сакавіка 2024 года ў рамках «Архівы – школе» навучэнцы Юрыдычнага каледжа БДУ наведалі Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва.

Будучыя юрысты змаглі агледзець, як дакументы захоўваюцца ў архіве і як яны прэзентуюцца на выставах знакамітых дзеячаў літаратуры і мастацтва. На экспазіцыі «Перад сабой і светам будзь праўдзівы», прысвечанай 110-годдзю Аркадзя Куляшова, навучэнцы звярнулі ўвагу на рукапісы твораў народнага паэта, якія вывучаюцца імі цяпер на ўроках беларускай літаратуры, а таксама ўважліва ўгледзеліся ў шматлікія аўтарскія праўкі патрабавальнага да сваіх вершаў паэта.