Аб праведзенні тэматычнага ўрока з навучэнцамі 10 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №13 г.Баранавічы»

17 красавіка 2024 г. у рамках праекта «Юны архівіст» архівістам аддзела забеспячэння захаваннасці, уліку, навукова-даведачнага апарату, выкарыстання і публікацыі дакументаў І.С.Стрэчань быў праведзены тэматычны ўрок з навучэнцамі 10 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №13 г.Баранавічы».

Падчас урока Ірына Станіславаўна пазнаёміла навучэнцаў з фотадакументамі і архіўнымі матэрыяламі, якія адлюстроўваюць гісторыю горада Баранавічы з моманту яго станаўлення, у перыяд нямецкай акупаціі і да гэтага часу. Тэматычны ўрок суправаджаўся дэманстрацыяй віртуальнай выставы «Баранавічы – горад у маім сэрцы», падрыхтаванай на аснове дакументаў з фондаў дзяржархіва.