Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прыняў удзел у прафарыентацыйным праекце ў сярэдняй школе №1 в.Копішча

9 лютага 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» і праекта «Юны архівіст» супрацоўнік Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці стаў госцем прафарыентацыйнага праекта «Стань сабой! 100 пытанняў даросламу» ў ДУА «СШ №1 в.Копішча».

У ходзе свабоднага дыялога старшакласнікі мелі магчымасць задаць усе пытанні аб рабоце архівістаў, структуры ўстановы і напрамках дзейнасці. Жывую цікавасць хлопцаў і дзяўчат выклікалі запамінальныя гісторыі аб працоўных буднях архівістаў, выяўленых дакументах і рэалізуемых праектах.