Прафарыентацыя: чарговая група студэнтаў універсітэта культуры і мастацтваў наведала Цэнтральную лабараторыю

Як вядома, архівістаў-рэстаўратараў не рыхтуюць ні ў адной навучальнай установе краіны, а добрым спецыялістам можна стаць, прыйшоўшы ў прафесію свядома, атрымаўшы ўяўленне аб прафесіі на свае вочы, на практыцы.

Дзяржаўная ўстанова «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» паслядоўна наладжвае кантакты з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі профільных напрамкаў з мэтай фарміравання кадравага рэзерву патэнцыйных супрацоўнікаў.

Па дамоўленасці з кіраўніцтвам універсітэта культуры і мастацтваў, 4 красавіка 2024 года гасцямі лабараторыі была ўжо другая група студэнтаў 3 курса БДУКМ, якія навучаюцца па спецыяльнасці бібліятэчна-інфармацыйная справа на чале з дацэнтам кафедры гісторыка-культурнай спадчыны факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый БДУКМ, кандыдатам гістарычных навук А.Я.Паўлавай з азнаямленчай мэтай і для правядзення практычнага занятка па тэме «Забеспячэнне захаванасці архіўных дакументаў» у рамках вывучаемай дысцыпліны «Асновы архівазнаўства».

З уступным словам перад студэнтамі выступіў дырэктар лабараторыі У.Л.Клюйко, які падкрэсліў значнасць праводзімых супрацоўнікамі лабараторыі работ у справе захавання гістарычнай спадчыны.

Студэнты з непадробнай цікавасцю азнаёміліся з тэхналагічнымі працэсамі мікрабіялагічных даследаванняў, рэстаўрацыі, микрофильмавання і аблічбоўвання, пераплёту архіўных дакументаў, задавалі шмат пытанняў спецыялістам, асабліва аб аднаўленні фізічнай цэласнасці архіўных дакументаў і ўжываемых пры гэтым рэстаўрацыйных матэрыялах.

Развітваліся студэнты і іх выкладчык з супрацоўнікамі лабараторыі добрымі сябрамі з узаемнымі намерамі развіваць больш цеснае супрацоўніцтва ў падрыхтоўцы кадраў і правядзенні сумесных мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе».

 

Фота 1 – Дырэктар лабараторыі У.Л.Клюйко (у цэнтры) знаёміць студэнтаў са структурай лабараторыі і яе роляй ў захаванні гістарычнай спадчыны для будучых пакаленняў.
Фота 2 – Загадчык аддзела аблічбоўвання і мікрафільмавання дакументаў В.I.Кулак (у цэнтры) дэманструе працу мікрафільмавальнага абсталявання.
Фота 3 – Загадчык аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі дакументаў I.В.Пацекіна (злева) распавядае аб працэсе рэстаўрацыі архіўных дакументаў.
Фота 4 – Загадчык аддзела біялагічнага кантролю і пераплёту дакументаў А.М.Каханава (злева) навучае студэнтаў практычным прыёмам пераплёту архіўных дакументаў.