Паказ дакументальнага фільма «Вызваленне» ў AАТ «Рэчыцадрэў»

15 мая 2024 года ў гонар 79-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы правялі кіналекторый на базе AАТ «Рэчыцадрэў». Увазе работнікаў прадпрыемства быў прадстаўлены дакументальны фільм «Вызваленне», падрыхтаваны на аснове дакументаў і матэрыялаў БДАКФФД у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы прыбліжалі як маглі».

 

1-3. Калектыў AАТ «Рэчыцадрэў» на кіналекторыі
4-5. У час паказа дакументальнага фільма БДАКФФД «Вызваленне».