Установай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» арганізаваны кіналекторый на базе ДУА «Сярэдняя школа №5 г.Навагрудка»
25 чэрвеня 2024 г. адбыўся кіналекторый, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, удзельнікамі якога сталі выхаванцы летняга аздараўленчага лагера сярэдняй школы №5 г.Навагрудка.
У гэты дзень школьнікі пазнаёміліся з праектам «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», падрыхтаваным Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, а таксама з гісторыяй вызвалення горада Навагрудка 8 ліпеня 1944 г., папоўнілі свой багаж ведаў пра герояў Вялікай Айчыннай вайны – вызваліцеляў горада і нашых землякоў – удзельнікаў вайны.
Навучэнцы паглядзелі фільм-кінахроніку аб вызваленні горада Гродна, паразважалі аб тым, якім складаным і доўгім быў шлях аднаўлення разбуранага вайной горада.
На фота: Выступленне Н.А.Пісарук