Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» працягвае акцыю «Архівы-Школе»

13 лютага 2025 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» для навучэнцаў 9 класа ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Навагрудка» праведзены ўрок «Навагрудчына ў гады вайны».

Дырэктар дзяржархіва А.С.Забелінская расказала школьнікам аб трагічнай старонцы Навагрудчыны ваеннага перыяду: пачатку Вялікай Айчыннай вайны і акупацыі горада, «Навагрудскім катле», становішчы насельніцтва на акупаванай тэрыторыі, арганізацыі партызанскага руху, генацыдзе мірных жыхароў, гераічнай барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, доўгачаканым вызваленні. Урок суправаджаўся дэманстрацыяй архіўных дакументаў выставы «Выстаялі і перамаглі», а дзеці паказалі сваё бачанне вайны з дапамогай падрыхтаваных малюнкаў і плакатаў.

Завяршылася сустрэча праглядам фільма-кінахронікі аб вызваленні г.Гродна, падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

 

1. Выступленне дырэктара дзяржархіва А.С.Забелінскай
2. Прэзентацыя архіўных дакументаў выставы «Выстаялі і перамаглі»
3. Падчас прагляду кінахронікі