Правядзенне ўрока для вучняў 8 класа ў рамках акцыі «Архівы −школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»

10 красавіка 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 8 класа ДУА «Гімназія №9 імя Ф.П.Кірычэнка г.Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці: гісторыя і сучаснасць».

Супрацоўнікі архіва азнаёмілі навучэнцаў з кароткай гісторыяй архіўнай справы ў рэгіёне, распавялі аб асноўных напрамках работы архіва і крыніцах яго камплектавання, а таксама прадэманстравалі найбольш цікавыя і каштоўныя дакументальныя матэрыялы, якія захоўваюцца ў фонах архіва, падкрэсліўшы іх гістарычную і культурную значнасць. Дзецям былі прадэманстраваны экспанаваныя ў чытальнай зале архіва выставы дакументаў, прысвечаныя падзеям і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.

Даведацца пра ўмовы і асаблівасці захоўвання архіўных дакументаў навучэнцы змаглі падчас агляднай экскурсіі па архівах.

 

1. Навучэнцы 8 класа ДУА «Гімназія №9 імя Ф.П.Кірычэнка г.Гродна»
2. Наведванне архівасховішча