У архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі
31 сакавіка 2026 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі з навучэнцамі ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны».
Падчас мерапрыемства студэнты пазнаёміліся з гісторыяй стварэння саюзнай дзяржавы і сучаснымі аспектамі супрацоўніцтва паміж дзвюма брацкімі краінамі. Асаблівае месца ў мерапрыемстве заняў прагляд дакументальнага фільма «Вызваленне», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Дзецям таксама былі прадстаўлены ўспаміны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія прымалі ўдзел у абароне Гомеля, асабістыя справы гераічных удзельнікаў Гомельскага палка народнага апалчэння, а таксама дакументы, якія сведчаць аб шкодзе, прычыненай нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Мерапрыемства завяршылася агляднай экскурсіяй па архівасховішчы, падчас якой студэнты азнаёміліся з асноўнымі напрамкамі дзейнасці архіва і яго роляй у захаванні гістарычнай памяці.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-5. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» падчас мерапрыемства |
![]() |
![]() |
| 6-7. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» падчас агляднай экскурсіі |






