У Гомелі завяршыў працу міжнародны конкурс падлеткавых гісторыка-дакументальных медиаработ «Без тэрміну даўнасці: непакораныя»
15 мая 2026 года завяршыўся моладзевы трохдзённы медыямарафон «Без тэрміну даўнасці: непакораныя», прысвечаны 85-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Мэта праекта была дасягнута. За тры дні тэорыі і практыкі юныя кінематаграфісты – гомельскія школьнікі пад кіраўніцтвам прафесійнага акцёра, сцэнарыста, рэжысёра тэатра і кіно Алега Голуба з Расіі атрымалі навыкі асноў рэжысуры, мантажу і здымкі відэакантэнту на праблематыку генацыду савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Пры стварэнні відэакантэнту юныя кінематаграфісты пазнаёміліся з дакументамі Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці – праверачна-фільтрацыйнымі справамі рэпатрыяваных савецкіх грамадзян, выгнаных на рабскую працу ў Германію, і дакументамі Надзвычайнай Дзяржаўнай Камісіі па расследаванні злачынстваў і нанясенні матэрыяльнай шкоды ў г.Гомелі і Гомельскай вобласці. Інфармацыя з першакрыніц – архіўных спраў – дазволіла дакрануцца да рэальных старонак гісторыі і глыбей адчуць трагізм падзей, што адбываліся. У выніку кампетэнтным журы былі адзначаны чатыры лепшыя работы каманд у намінацыі «Навучальныя работы».
Трэцяе месца заняла работа «Чонкаўскі лес» каманды «Кадэты» ДУА «Гомельскае кадэцкае вучылішча». Другое месца падзялілі работы – «Позывной Катя» каманды «Патрыёты» ДУА «Сярэдняя школа №75 г.Гомеля» і работа – песня смутку «Вецер над Хатынню» каманды «Нуар» ДУА «Сярэдняя школа №19 г.Гомеля». Першае месца было прысуджана рабоце «Голас з мінулага» каманды «А зори здесь тихие» ДУА «Сярэдняя школа №74 г.Гомеля». Творчыя работы юных кінематаграфістаў былі адзначаны памятнымі прызамі.
Дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінавым для новага медыяфоруму была прапанавана тэма пасляваеннага аднаўлення і працоўнага подзвігу савецкага народа, якая таксама стане пазнавальнай для маладога пакалення.
Гасцям была праведзена экскурсія па Дамавым храме пры Гомельскім епархіяльным упраўленні. Гэта ўнікальная прастора храма і музея, дзе наведвальнікам расказалі пра гісторыка-культурныя экспанаты.
Па запрашэнні архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага госці наведалі з экскурсіяй Дамавы храм пры Гомельскім епархіяльным упраўленні. Гэта ўнікальная прастора храма і музея, дзе гасцям расказалі пра царкоўныя гісторыка-культурныя экспанаты. Таксама госці наведалі ваенна-гістарычны комплекс «Партызанская крынічка», дзе даведаліся пра баявыя дзеянні партызанскіх фарміраванняў Гомельшчыны.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-4. Узнагароджанне фіналістаў і падвядзенне вынікаў конкурсу |
![]() |
![]() |
| 5-6. Падчас экскурсіі ў дамавым храме пры Гомельскім епархіяльным упраўленні |





