Аб правядзенні чацвёртага архіўнага ўрока ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекту «Юны архівіст» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна
13 снежня 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекту «Юны архівіст» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна з мэтай азнакамлення з гістарычнай спадчынай нашай краіны быў праведзены чацвёрты архіўны ўрок «Дабро рабі» для навучэнцаў 10 «А» класа прававой накіраванасці «Юны пракурор» ДУА «Сярэдняя школа №28 ім.В.Д.Сакалоўскага г.Гродна». Заняткі праводзіліся ў форме ўрока-гутаркі. На прыкладзе архіўнага дакумента «Устаў Гродзенскага і Брэсцкага дабрачынных таварыстваў», навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй стварэння і дзейнасцю дабрачынных таварыстваў у Гродзенскай губерні.
![]() |
1. Навучэнцы пад час архіўнага ўрока. |
![]() |
2. З захапленнем слухаем. |