У ДАГАГВ праведзены ўрок памяці «Азарычы-незагойная боль і памяць», з вучнямі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №3 г. Гомеля імя Д. Н. Пенязькова»

18 сакавіка 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» праведзены ўрок памяці «Азарычы-незагойная боль і памяць», з вучнямі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №3 г. Гомеля імя Д.Н. Пенязькова».

Напярэдадні 80-гадовай гадавіны вызвалення вязняў Азарыцкага лагера смерці, для навучэнцаў быў прадэманстраваны дакументальны фільм «10 дзён пекла» пра лагер «Азарычы» з успамінамі вязняў пра тыя жудасныя дні, з дакументальнымі сведчаннямі гісторыкаў і музейных работнікаў.

Пад кіраўніцтвам архівістаў сектара інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў школьнікі вывучылі архіўныя дакументы, якія сведчаць аб жорсткіх выпрабаваннях, якія выпалі на долю мірных жыхароў беларускага Палесся ў сакавіку 1944 года.

У завяршэнні мерапрыемства архівісты адказалі на шматлікія пытанні навучэнцаў і правялі аглядную экскурсію па архівасховішчу.