Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна лекцыі і экскурсіі для навучэнцаў 9 «П» класа ДУА «Сярэдняя школа №23 ім.Ф.Л.Гудзея г.Гродна»

29 студзеня 2025 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» з мэтай папулярызацыі архіўнай дзейнасці праведзены лекцыя і экскурсія для навучэнцаў 9 «П» класа ДУА «Сярэдняя школа №23 ім.Ф.Л.Гудзея г.Гродна». Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй стварэння архіва, складам яго дакументаў, убачылі шэраг цікавых спраў, наведалі выставачную залу і бібліятэку, архівасховішча і лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі дакументаў.

 

1. Навучэнцы ў выставачнай зале.
2. Навучэнцы ў бібліятэцы.