Юныя архівісты ў справе: новае паступленне ў бібліятэку клуба
У рамках акцыі «Юны архівіст» установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» ўзаемадзейнічае з Ваенна-патрыятычным клубам «Патрыёт». Дырэктар архіва Алена Заяц перадала ВПК «Патрыёт» кнігу «Без тэрміну даўнасці». Гэта выданне, якое змяшчае дакументальныя сведчанні аб злачынствах нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны, стане важнай падмогай для выхаванцаў клуба ў іх даследчай працы і патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення.
Выказваем падзяку кіраўніцтву Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь за прадстаўленае выданне «Без тэрміна даўнасці». Архіў упэўнены, што матэрыялы выдання будуць актыўна выкарыстоўвацца ў працы ВПК «Патрыёт» і дазволяць на дакладных фактах прывіваць моладзі павагу да гісторыі сваёй краіны.
На фота: Дырэктар архіва Алена Заяц, выхаванка клуба Дыяна Кацыя, кіраўнік клуба Таццяна Косінава.
![]() |
