Аб правядзенні работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» ў рамках акцыі «Архівы – школе» лекцыі на тэму «Дакрананне да гісторыі»

22 лютага 2024 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» з навучэнцамі 5-га класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 7 г. Оршы» заг. аддзелам выкарыстання дакументаў М.А.Нікулінай праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму: «Дакрананне да гісторыі», прысвечаная 310-годдзю з дня заснавання касцёла і кляштара Трынітарыяў у г. Оршы.

На тэрыторыі г. Оршы знаходзіліся каталіцкія і ўніяцкія манастыры манаскіх Ордэнаў езуітаў, дзявоцкі марыявітак, трынітарыяў, місіянераў, бернардынцаў, базыльян, дамініканцаў, францысканцаў. Да нашых дзён у горадзе захавалася толькі каля 80 помнікаў гісторыі, архітэктуры і мастацтва.

У ходзе дадзенага мерапрыемства навучэнцы даведаліся пра гісторыю будынка, у якім цяпер размяшчаецца Дзяржархіў у г. Оршы, а таксама пра ўзнікненне, дзейнасць каталіцкага манаскага ордэна трынітарыяў, яго заснавальнікаў, а таксама пра тое, калі ордэн з’явіўся на тэрыторыі г. Оршы і яго наступным лёсе. Увазе школьнікаў была прапанавана віртуальная экскурсія па будынку архіва.