Аб рэалізацыі рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі
26 чэрвеня 2024 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі правёў азнаямленчую экскурсію для студэнтаў трэцяга курса спецыяльнасці «гісторыка-архівазнаўства» гістарычнага факльтэту БДУ, якія прыбылі на архіва-інфармацыйную практыку ў архіў.
Практыка студэнтаў з’яўляецца найважнейшай часткай падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў, мэта якой – фарміраванне ўяўлення аб рабоце архіваў. Студэнт вывучае структуру і гісторыю архіўнай установы, асноўныя віды работ архіва, асаблівасці захоўвання дакументаў, працэс узаемадзеяння паміж архівамі арганізацый, дзяржорганамі і дзяржаўнымі архівамі.
У працэсе экскурсіі архівіст аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў М.А.Гарнастаеў расказаў пра гісторыю БДАНТД і яго структуру, пра склад і пра асаблівасці захоўвання дакументаў. Таксама студэнты наведалі аддзелы архіва і даведаліся пра спецыфіку іх працы.
![]() |
1. М.А.Гарнастаеў праводзіць экскурсію |
![]() |
2. У працэсе экскурсіі |
![]() |
3. У працэсе экскурсіі |