У Бабруйску адзначылі 85-годдзе з дня ўтварэння 83-га асобнага інжынерна-аэрадромнага ордэна Чырвонай Зоркі палка

На аэрадроме Бабруйска прайшлі мерапрыемствы прысвечаныя 85-годдзю з дня ўтварэння 83-га асобнага інжынерна-аэрадромнага ордэна Чырвонай Зоркі палка. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны асабовы склад палка выконваў задачы ва ўмовах фронту – будаваў і аднаўляў аэрадромы, забяспечваў палёты авіяцыі ў тыле і на перадавой.

Мерапрыемства наведалі дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Алена Заяц і кіраўніца Ваенна-патрыятычнага клуба «Патрыёт» Таццяна Косінава з сябрамі клуба. З клубам архіў узаемадзейнічае ў рамках рэспубліканскай акцыі «Юны архівіст».

 

1. Дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Алена Заяц і кіраўнік Ваенна-патрыятычнага клуба «Патрыёт» Таццяна Косінава з членамі клуба
2. Урачыстая пабудова асабовага складу 83-га асобнага інжынерна-аэрадромнага ордэна Чырвонай Зоркі палка.
3. Алена Заяц знаёміцца з выставай ваенных факультэтаў