Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» на правядзенні мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе»
7 мая 2026 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе», у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» і арганізацыі кіналекторыя на базе філіяла «Гарадская бібліятэка №1» сумесна з вядучым архівістам установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» Вікторыяй Кандраценка быў праведзены ўрок памяці пад назвай «У сэрцы ты ў кожнага, Перамога!».
Супрацоўнікі бібліятэкі сумесна з вядучым архівістам выконваючы ролю захавальнікаў гістарычнай памяці, правялі школьнікаў праз ключавыя этапы Вялікай Айчыннай вайны, пачынаючы з першага ўдару ворага 22 чэрвеня 1941 года і заканчваючы пераможным маем 1945 года. Асаблівая ўвага была ўдзелена ваенным падзеям, якія адбыліся ў горадзе Крычаве і Крычаўскім раёне. Мерапрыемства суправаджалася прэзентацыяй «Ведаць, каб шанаваць і памятаць» і прадстаўлены фільм «Крэпасць – герой», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Таксама вучням была прадстаўлена стэндавая выстава «У кніжнай памяці – імгненні вайны».
На фота: Вядучы архівіст Вікторыя Кандраценка пры праведзены ўрок памяці пад назвай «У сэрцы ты ў кожнага, Перамога!»
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |



