Аб правядзенні мерапрыемства «Дзень адчыненых дзвярэй» ва ўстанове «Занальны дзяржархіў у г. Слуцку» у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы школе»
10 чэрвеня 2026 года ў занальным дзяржархіве ў г.Слуцку адбыўся «Дзень адчыненых дзвярэй» для навучэнцаў аздараўленчага лагера «Сонейка» ДУА «Сярэдняя школа № 8 г.Слуцка». Спецыялісты архіва арганізавалі навучэнцам азнаямленчую экскурсію па архіве і архівохраніліщу. На экскурсіі навучэнцы даведаліся шмат цікавай інфармацыі аб дакументах, якія захоўваюцца ў архіве. Пра тое, як папаўняюцца і захоўваюцца архіуныя фонды, распавяла загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Людміла Мікалаеўна Пацкевіч.
Цэнтральнай падзеяй мерапрыемства стаў Дакументальны фільм «Крэпасць – герой», падрыхтаванага да 85-й гадавіны абароны Брэсцкай крэпасці Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Унікальныя архіўныя кадры зрабілі на навучэнцаў моцнае ўражанне і яшчэ раз нагадалі аб мужнасці і самаадданасці савецкіх салдат, якія прынялі на сябе першыя ўдары праціўніка 22 чэрвеня 1941 года.
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-3. Падчас правядзення мерапрыемства |


