Аб правядзенні Дзяржаўным архівам Брэсцкай вобласці мерапрыемства ў рамках пілотнага праекта «Юны архівіст»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст», а таксама ў адпаведнасці з планам работы філіяла кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт ім.А.С.Пушкіна» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці» на 2023/2024 навучальны год 3 красавіка 2024 г.для студэнтаў 3-га курса гістарычнага факультэта праведзена гутарка-практыкум на тэму: «Мікрагісторыя ў архіўных дакументах: гісторыя персаналій, сям’і, населеных пунктаў».

Падчас мерапрыемства дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Г.Г.Карапузава расказала аб крыніцазнаўчым патэнцыяле дакументаў, якія захоўваюцца ў архіве, для вывучэння гісторыі сям’і, населеных пунктаў у розныя гістарычныя перыяды.

Студэнты падзяліліся вопытам генеалагічных архіўных даследаванняў у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі.

У завяршэнні Ганна Карапузава адказала на пытанні студэнтаў і запрасіла прадоўжыць вывучэнне архіўных дакументаў самастойна ў чытальнай зале архіва.

 

1. Уступнае слова дэкана гістарычнага факультэта А.А. Савіча
2. Падчас лекцыі
3. Дырэктар архіва Г.Г.Карапузава расказвае аб складзе дакументаў, якія захоўваюцца ў архіве