Дыялогавая пляцоўка, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, адбылася ў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны

У мерапрыемстве прыняла ўдзел загадчыца аддзела ІПС і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Алена Бондарава. У сваім выступленні па тэме «Сімвалы мінулага – гонар сучаснасці» яна адзначыла, што згодна з артыкулам 19 Канстытуцыі сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца яе Дзяржаўны флаг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн.

Студэнты даведаліся шмат цікавых фактаў аб дзяржаўных сімвалах. Напрыклад, эталонная выява Дзяржаўнага герба і флага Рэспублікі Беларусь захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, а эталонны запіс Дзяржаўнага гімна – у Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў, а гісторыя стварэння кожнага з іх так ці інакш звязана з Віцебшчынай.

На фота: А. Бондарава падчас правядзення мерапрыемства