Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці падрыхтаваў банэрную выстаўку «Была вайна… Была перамога!»

Напярэдадні 79-й гадавіны Вялікай Перамогі Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці падрыхтаваў банэрную выстаўку архіўных дакументаў «Была вайна… Была перамога!».

На выстаўцы прадстаўлена больш за 70 дакументаў з архіўных фондаў нямецкіх акупацыйных органаў упраўлення перыяду 1941-1944 гг., Брэсцкай абласной камісіі садзейнічання ў рабоце Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і нанесенага імі ўрону па Брэсцкай вобласці, партыйных органаў, артыкулаў і нататак з газет за 1944-1945 гг., а таксама шэраг фатаграфій.

Экспазіцыя падзелена на тры блокі: «Акупацыйны рэжым на Брэстчыне», «Генацыд мірнага насельніцтва Брэстчыны», «Аднаўленне мірнага жыцця».

Выстаўка экспанавалася ў будынку галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама падчас правядзення кінапаказаў дакументальнага фільма «Вызваленне», з 8 мая 2024 г.будзе размяшчацца ў фае будынка архіва па вул. В.Харужай, 15.