Мерапрыемства «Архівы Беларусі-захавальнік гістарычнай памяці» з І.А.Барадзіной, дырэктарам установы «Занальны дзяржархіў у г.Слуцку»
8 мая 2025 года адбылася сустрэча «Архівы Беларусі — захавальнік гістарычнай памяці» з І.А.Барадзіной, дырэктарам установы «Занальны дзяржархіве ў г.Слуцку», прысвечаная 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Ірына Антонаўна расказала запрошаным на мерапрыемства навучэнцам 9-х і 10-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №6 г.Слуцка», чытачам бібліятэкі аб рабоце архіва г.Слуцка па стварэнні інфармацыйных банкаў і баз даных аб гераічных падзеях, удзельніках і ўвекавечанні памяці пра іх. Дырэктар установы «Занальны дзяржархіў у г.Слуцку» выступіла з паведамленнем «Гісторыка-дакументальная памяць аб Вялікай Айчыннай вайне». Прадстаўленая інфармацыя ўзбагаціла веды прысутных аб гераічных падзеях і трагічных старонках Вялікай Айчыннай вайны, дазволіла адчуць маштаб перанесеных бедстваў і высокую цану Перамогі.
Супрацоўнік бібліятэкі расказала, як захоўваецца памяць аб вялікім подзвігу савецкага народа ў кнігах, фільмах, мемарыялах.
Для ўдзельнікаў мерапрыемства быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі».
Таксама вялікую цікавасць выклікалі ў прысутных дакументальная выстава «Дакументы архіва сведчаць», і літаратурна-гістарычная выстава «Вялікай Перамозе-80 гадоў».
На фота: Падчас правядзення мерапрыемства.